Субота, 20.04.2024, 11:54
Прывітанне Гость



Галоўная » 2012 » Красавік » 24 » Абвясцілі намінантаў на прэмію “ПрайдзіСвета”
22:08
Абвясцілі намінантаў на прэмію “ПрайдзіСвета”
Часопіс "ПрайдзіСвет” вырашыў больш не зацягваць інтрыгу і завершыць сёлетні сезон літаратурных прэміяў, у якім ужо вядомыя пераможцы прэміі імя Ежы Гедройца, прэміі "Дэбют” імя Максіма Багдановіча, прэміяў "Гліняны Вялес” і "Залаты апостраф”. Зрэшты, імёны лаўрэатаў прэміі часопіса "ПрайдзіСвет” традыцыйна будуць названыя бліжэй да дня нараджэння часопіса ў канцы траўня, а пакуль прапануем шорт-ліст, нагадваючы, што кожны з намінантаў варты самай пільнай чытацкай увагі.


Проза

1. Альгерд Бахарэвіч: Шміт, Катрын. Ты не памрэш: раман / пер. Альгерда Бахарэвіча. — Мінск: "Макбел”, 2011.
2. Алеся Башарымава: Янсан, Тувэ. Капялюш чарадзея / пер. Алесі Башарымавай. — Мінск: Зміцер Колас, 2011.
3. Марына Шода: Мілаш, Чэслаў. Родная Еўропа / пер. Марыны Шоды. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2011.
4. Сяргей Шупа: "Сараеўскае Мальбара” Міленкі Ергавіча, ARCHE-Пачатак: Уяўляючы Балканы. 2011, №4.

Паэзія

1. Марыя Мартысевіч: пераклады з кнігі "Амбасада” (Амбасада: вершы свае і чужыя. — Мінск, "Кнігазбор”, 2011), "Нябожчыкі дамовіліся маўчаць” Веньяміна Блажэннага ("ПрайдзіСвет” №8).
2. Вальжына Морт: "На танцах у Адэсе” Іллі Камінскі ("Дзеяслоў” №53).
3. Дзмітры Плакс: Фростэнсан, Катарына. Чыстая краіна: вершы / пер. Дзмітрыя Плакса. — Мінск: "Медысонт”, 2011 (серыя "Бібліятэчка Дзеяслова”).

ПрайдзіСвет:

1. Сяргей Балахонаў: "Вар’яцкі год” Мікіты Славінскага ("ПрайдзіСвет” №8).
2. Антон Францішак Брыль: паэзія з польскай і лаціны (Францішак Дыянізі Князьнін, Юльян Урсын Нямцэвіч, Антоні Эдвард Адынец, Гай Валерый Катул).
3. Кірыл Карлюк: Лісты Купідона: Багуслаў да Ганны Марыі Радзівіл.
4. Ігар Скрыпка: "Мараход” Ежы Шаняўскага (п’еса).
5. Андрэй Стэфановіч: паэзія з ангельскай і французскай (Рэд'ярд Кіплінг, Сулейман Дыяманка, Эрнэст Сава).
6. Анка Упала: "Рэч Мялешкі, кашталяна Смаленскага, на засяданіі правіцельства ў Варшаве ў 1589 гаду”.

Абіраць найлепшыя ў кожнай намінацыі пераклады будзе журы, у склад якога сёлета ўвайшлі: перакладчык і выкладчык Марына Казлоўская, перакладчык і сябра рады часопіса "ПрайдзіСвет” Кацярына Маціеўская, пісьменнік, рэдактар часопіса "Дзеяслоў”, старшыня СБП Барыс Пятровіч, перакладчык і выкладчык Сяргей Сматрычэнка, кандыдат філалагічных навук і літаратуразнаўца Аляксандр Фядута, паэт, перакладчык і старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтра Андрэй Хадановіч, перакладчык і сябра рады часопіса "ПрайдзіСвет” Ганна Янкута.



крыніца
Праглядаў: 2311 | Дадаў: prague_walks | Тэгі: ПрайдзіСвет | Рэйтынг: 5.0/1
Усяго каментароў: 0
Дадваць каментары ў стане толькі зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Регистрация | Уваход ]

Апытанне

ці патрэбен на сайце форум?
Усяго адказаў: 844

Міні-чат

200

Карысныя спасылкі

Статыстыка



Зараз онлайн: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0


"Знічка": творы па-беларуску © 2008 - 2024 | Сайт создан в системе uCoz