Серада, 01.05.2024, 23:57
Прывітанне Гость



Каталог статей
Главная » Статьи » Біяграфіі

Жылка Уладзімір
 
Уладзімір Адамавіч ЖЫЛКА
 
 
 
(27 мая 1900 — 1 сакавіка 1933), беларускі паэт, перакладчык, крытык.
 
Нарадзіўся ў в.Макашы Навагрудскага павета Мінскай губ. (зараз Нясвіжскі р-н Мінскай вобл.) Падчас 1-ай сусветнай вайны сям'я Жылак была ў бежанцах ў Тульскай губ. З 1917 жыў у Мінску, друкаваўся ў мінскіх выданнях. Восенню 1920 захварэў на сухоты і пераехаў да дзеда ў в. Падлессе Навагрудскага павета. Пасля Рыжскага дагавора застаўся ў Заходняй Беларусі. З 1921 друкаваўся у заходнебеларускіх выданнях – “Беларускія ведамасці”, “Наша думка”, “Наша будучыня”, “Новае жыццё”. У 1923 выдаў першы зборнік вершаў. Працаваў у Вільні ў беларускай кнігарні. Хаваючыся ад пераследу рэжымам генерала Л. Жалігоўскага, выехаў у Коўна, затым у Дзвінск. Пасля, у 1923–1926, жыў у Празе, па стыпендыі чэхаславацкага ўрада вучыўся ў Карлавым універсітэце. У Празе рэдагаваў часопіс “Новы прамень”.
 
У 1926 прыехаў у Мінск на акадэмічную канферэнцыю па рэформе беларускага правапісу. Застаўся ў БССР. Працаваў у газеце “Звязда” і музычным тэхнікуме. Быў членам літаратурных аб'яднанняў “Маладняк” і “Узвышша”. Займаўся перакладамі для Белдзяржкіно.
19.07.1930 арыштаваны ДПУ БССР па справе “Саюза вызвалення Беларусі”. 10.04.1931 асуджаны на 5 гадоў ссылкі, якую адбываў ва Уржуме Кіраўскай вобл. Выкладаў літаратуру ў медыцынскім тэхнікуме. Памёр ад туберкулёзу лёгкіх. Пахаваны на мясцовых могілках. Хацеў быць пахаваным у Вільні, горадзе, які вельмі любіў. Рэабілітаваны ў 1960.
 
Бібліяграфія
 
- Вершы. Мн., 1970;
- Пожні. Мн., 1986;
- Творы. Мн., 1996;
 - Выбраныя творы.
  МФ «Беларускі кнігазбор». Мн., 1998.
Категория: Біяграфіі | Добавил: Знічка (15.12.2008)
Просмотров: 2972 | Рейтинг: 1.0/1
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Катэгорыі падзелу

Апытанне

ці патрэбен на сайце форум?
Усяго адказаў: 844

Міні-чат

200

Карысныя спасылкі

Статыстыка



Зараз онлайн: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0


"Знічка": творы па-беларуску © 2008 - 2024 | Сайт создан в системе uCoz