Пятніца, 19.01.2018, 07:54
Прывітанне Гость



Галоўная » 2012 » Май » 29 » 31 траўня - Зміцер Сасноўскі прэзентуе сваю кнігу
23:05
31 траўня - Зміцер Сасноўскі прэзентуе сваю кнігу
У кнігарня "логвінаЎ” (Незалежнасці, 37а) супольна з агульнанацыянальнай грамадскай кампаніяй "Будзьма беларусамі!” адбудзецца прэзентацыя кнігі музыкі і даследчыка старажытнай культуры Зміцера Сасноўскага ("Стары Ольса")

"Гісторыя беларускай музычнай культуры XIX – XX стст.”

У імпрэзе, акрамя аўтара, бяруць удзел:

Яўген Барышнікаў, дуда

Алесь Чумакоў, гуслі

Анатоль Тарас, заснавальнік серыі кніг "Неизвестная история”

Па заканчэнні выступу можна будзе атрымаць аўтограф ад аўтара. Пачатак а 19, уваход вольны.

Крыху пра аўтара. Зміцер Сасноўскі – музыка (гурт "Стары Ольса”), гісторык, папулярызатар сярэднявечнай і дударскай музыкі, аўтар кніг "Гісторыя беларускіх музычных уплываў”, "Музычная культура рыцарскага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага”, "Гісторыя беларускай музычнай культуры: ад старажытнасці да канца XVIII ст.”, асоба кампаніі "Будзьма беларусамі!”.

Крыху пра кнігу. Гэтая кніга – другая частка даследавання аўтара. Першая ("Гісторыя беларускай музычнай культуры: ад старажытнасці да канца XVIII ст.”) пабачыла свет у 2010 годзе. Кніга прысвечана асноўням падзеям і тэндэнцыям развіцця беларускага музычнага мастацтва ХІХ і ХХ стст. Некаторыя тэмы ўпершыню закранаюцца ў беларускай музычнай літаратуры, многія крыніцы ўпершыню ўведзены ў навуковы ўжытак. Дэтальна і цікава апісаны народныя інструменты, тэатральнае мастацтва, інструментальная і вакальная музыка, жыццё і дзейнасць беларускіх кампазітараў дадзенага перыяду, шмат фотаздымкаў і малюнкаў.



крыніца
Праглядаў: 2879 | Дадаў: prague_walks | Рэйтынг: 5.0/1
Усяго каментароў: 0
Дадваць каментары ў стане толькі зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Регистрация | Уваход ]

Апытанне

ці патрэбен на сайце форум?
Усяго адказаў: 826

Міні-чат

200

Карысныя спасылкі

Статыстыка



Зараз онлайн: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0


"Знічка": творы па-беларуску © 2008 - 2018 | Сайт создан в системе uCoz