Нядзеля, 22.10.2017, 15:25
Прывітанне Гость



Галоўная » 2012 » Май » 16 » "гарачы травень": шэраг імпрэз
09:14
"гарачы травень": шэраг імпрэз

У траўні ў кнігарні "ЛогвінаЎ", што на праспеце Незалежнасці 37А, практычна сапраўдны фэст!

21 траўня

Што было б калі Чарнобыль выбухнуў у густанаселенай заходняй Еўропе. Адказ - у рамане нямецкай пісьменніцы Гудрун Паўзэванг "Хмара". Яго прэзентацыя з перакладнікам Уладзімірам Папковічам. Пачатак а 19.



22 траўня. Малады пісьменнік Сяргей Календа
прадставіць сваю новую кнігу "Трохлітровая проза".
Пачатак а 19.


23. НОЧ У КНІГАРНІ. У нязмушанай атмасферы: з коўдрамі, гарбатай і паўлежачы мы сустрэнем золак дня славянскай пісьмовасці. Адам Глобус прачытае новую серыю сваіх жахалак "Крутагорскія казкі", а Ігар Бабкоў прадставіць перавыданне свайго культавага рамана "Адам Клакоцкі і ягоныя цені".
Увага! Пачатак імпрэзы а 23 ночы



29 траўня. Зорка ўкраінскай літаратуры Сяргей Жадан у Мінску. Прэзентацыя беларускай версіі рамана "Анархія ва Ўкраіне". З удзелам самаго Сяргея і яго беларускіх перакладнікаў. Вядоўца - Андрэй Хадановіч. Пачатак а 19.


30 траўня. Сам-насам з Жаданом. Каму яшчэ не надакучыць Сяргей учора, запрашаеюцца 30 на гутарку ў форме інтэрв'ю. Больш рафінаваная і сустрэча з героем постсавецкай літаратуры. Пачатак а 17.

Праглядаў: 1676 | Дадаў: prague_walks | Тэгі: адам глобус, бабкоў, хадановіч, жадан, логвінаЎ | Рэйтынг: 5.0/1
Усяго каментароў: 0
Дадваць каментары ў стане толькі зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Регистрация | Уваход ]

Апытанне

ці патрэбен на сайце форум?
Усяго адказаў: 823

Міні-чат

200

Карысныя спасылкі

Статыстыка



Зараз онлайн: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0


"Знічка": творы па-беларуску © 2008 - 2017 | Сайт создан в системе uCoz