Пятніца, 26.04.2024, 05:14
Прывітанне Гость



Галоўная » 2011 » Верасень » 5 » Сёлетні фестываль "Вялікае княства паэзіі" будзе прысвечаны Чэславу Мілашу
20:53
Сёлетні фестываль "Вялікае княства паэзіі" будзе прысвечаны Чэславу Мілашу
Чарговы паэтычны фестываль "Вялікае княства паэзіі”, гэтым разам прысвечаны 100-годдзю Чэслава Мілаша, адбудзецца ў Мінску 8—9 верасня 2011.

Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь
Польскі Інстытут у Мінску
Літаратурны музей імя Адама Міцкевіча ў Варшаве
Беларускі ПЭН-цэнтр


маюць гонар запрасіць на міжнародны фестываль

"ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА ПАЭЗІІ”,

прысвечаны 100-годдзю нобелеўскага лаўрэата Чэслава Мілаша.


Паэты-ўдзельнікі:

Наталля Гарбанеўская (Польшча/Францыя/Расія)
Рышард Крыніцкі, Яцак Гутараў (Польшча)
Эўгеніюс Алішанка, Вітас Дэкшніс, Данатас Пятрошус (Літва)
Марыяна Кіяноўская, Алег Лышэга (Украіна)
Уладзімір Арлоў, Ігар Бабкоў, Марыя Мартысевіч,
Алесь Разанаў, Віталь Рыжкоў, Андрэй Хадановіч (Беларусь)

8 верасня, 18.30

– Адкрыццё выставы "Чэслаў Мілаш”.

– Прэзентацыя беларускага чатырохтомніка Чэслава Мілаша:
"Выратаванне”, "Даліна Ісы”, "Родная Еўропа” і "Зямля Ульра”.
Паэты-ўдзельнікі фестывалю, перакладчыкі мілашаўскай паэзіі і акторы Купалаўскага тэатра чытаюць творы Мілаша на сваіх мовах.

– Прэзентацыя аўдыёкнігі Чэслава Мілаша "Чалавек шматпавярховы”:
Андрэй Хадановіч і гурт "Рацыянальная дыета”.

Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (вул. Інтэрнацыянальная, 30).

9 верасня

11.00. Круглы стол "Мілаш шматпавярховы” з удзелам паэтаў, перакладчыкаў, інтэлектуалаў з Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны.

Галерэя "Ў” (пр-т Незалежнасці, 37А).

19.00. Паэты-ўдзельнікі фестывалю чытаюць свае вершы. У межах імпрэзы:

– прэзентацыі кнігі Марыі Мартысевіч "Амбасада” і Віталя Рыжкова "Дзверы, замкнёныя на ключы”.

– Таццяна Беланогая спявае свае песні на словы Чэслава Мілаша.

Дом культуры ветэранаў (вул. Я. Купалы, 21).

Уваход на ўсе імпрэзы фестывалю вольны.


Праглядаў: 1962 | Дадаў: prague_walks | Тэгі: вялікае княства паэзіі, хадановіч, мілаш | Рэйтынг: 5.0/1
Усяго каментароў: 0
Дадваць каментары ў стане толькі зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Регистрация | Уваход ]

Апытанне

ці патрэбен на сайце форум?
Усяго адказаў: 844

Міні-чат

200

Карысныя спасылкі

Статыстыка



Зараз онлайн: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0


"Знічка": творы па-беларуску © 2008 - 2024 | Сайт создан в системе uCoz