0
Будзем сеяць, беларусы! Хутка вызваляцца гонi З-пад уцiску, з-пад прымусу, Будзем сеяць, беларусы, На ўсход сонца чыстым зернем… Смерць на захад мы павернем! Мы вясну сваю спаткаем, - дождж праменны зацярусiць… Будзем сеяць, беларусы, Прыйдзе рунь да нас з расою, А на захад – смерць з касою. Зацвiтуць ля новай хаты Зноўку яблынi i грушы. Будзем сеяць, беларусы, Закуваюць нам зязюлi, Пахаваюць катаў кулi. Стане поле каласiцца, Ляжа шоўкавым абрусам, Будзем сеяць, беларусы, Закрасуе буйна збожжа. Нас нiхто скарыць не зможа!
|