10 верасня (субота) у кнігарні "логвінаЎ” (
Незалежнасці, 37А) пройдзе прэзентацыя першай кнігі маладога пісьменніка
Сяргея Егарэйчанкі "Лебедзі паміраюць разам”.
Пачатак а 19-й гадзіне.
У праграме прэзентацыі — выступ гурта "Нельга забыць” і пачастунак.
Кнігу "Лебедзі паміраюць разам” складаюць "Аповесць пра чалавека, які не хацеў быць Богам” — твор, адзначаны прэміяй "Дэбют” імя М. Багдановіча Беларускага ПЭН-цэнтра ў намінацыі "Проза”. Аповед напісаны на падставе рэальных падзеяў — сталінскіх рэпрэсій у канцы 1930-х гг. "Права дараваць” і "Лебедзі паміраюць разам” закранаюць не менш трагічныя падзеі, але ўжо сучаснасці. Аўтар падымае пытанні выбару, сумлення і гонару ў межах палітычнага жыцця ў "бананавых краінах”.
крыніца