1 верасня ў кнігарні "логвінаЎ” (Незалежнасці 37А) Лявон Вольскі падпіша ўсім ахвочым сваю новую кнігу прозы "Міларусь”. Час аўтограф-сесіі: з 19-й да 21-й гадзіны.
- Гэта кніга прозы, - кажа карэспандэнту сайта budzma.org Лявон Вольскі. - У ёй адна аповесць "Пакуль сабачка жывы” і шэраг апвавяданняў, напісаных з большага напрыканцы 1990-х — пачатку 2000-х гадоў, — дадае ён. — Ёсць і некалькі ранейшых і зусім ранніх апавяданняў, такіх, што самому смешна зараз іх чытаць. Але мне не сорамна ні за што з прэзентаванага у гэтай кнізе”.
"Прачытаўшы кнігу, людзі змогуць акунуцца у дзікаватую атмасферу гэтых 1990-2000-х гадоў, — працягвае Лявон. — Там ёсць і брудныя вуліцы, і бітае шкло, шмат таго, чаго зараз ўжо і няма”.
Па словах Вольскага, назву зборніку дало адно з апавяданняў. "У ім апісана гісторыя пра тое, як розныя беларускія актывісты, якія хочуць нешта змяніць, вырашаюць змяніць назву краіны — бо напэўна з-за яе ўсе беды і недарэчнасці, што здараюцца з народам. І в
...
Чытаць далей