У кнігарня
"логвінаЎ” (Незалежнасці, 37а) супольна з агульнанацыянальнай грамадскай кампаніяй "Будзьма беларусамі!” адбудзецца прэзентацыя кнігі музыкі і даследчыка старажытнай культуры Зміцера Сасноўскага ("Стары Ольса")
"Гісторыя беларускай музычнай культуры XIX – XX стст.”
У імпрэзе, акрамя аўтара, бяруць удзел:
Яўген Барышнікаў, дуда
Алесь Чумакоў, гуслі
Анатоль Тарас, заснавальнік серыі кніг "Неизвестная история”
Па заканчэнні выступу можна будзе атрымаць аўтограф ад аўтара. Пачатак а 19, уваход вольны.
Крыху пра аўтара. Зміцер Сасноўскі – музыка (гурт "Стары Ольса”), гісторык, папулярызатар сярэднявечнай і дударскай музыкі, аўтар кніг "Гісторыя беларускіх музычных уплываў”, "Музычная культура рыцарскага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага”, "Гісторыя беларускай музычнай культуры: ад старажытнасці да канца XVIII ст.”, асоба кампаніі "Будзьма беларусамі!”.
Кр
...
Чытаць далей