Чацвер, 28.03.2024, 20:50
Прывітанне Гость



Галоўная » 2011 » Верасень » 05
Чарговы паэтычны фестываль "Вялікае княства паэзіі”, гэтым разам прысвечаны 100-годдзю Чэслава Мілаша, адбудзецца ў Мінску 8—9 верасня 2011.

Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь
Польскі Інстытут у Мінску
Літаратурны музей імя Адама Міцкевіча ў Варшаве
Беларускі ПЭН-цэнтр


маюць гонар запрасіць на міжнародны фестываль

"ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА ПАЭЗІІ”,

прысвечаны 100-годдзю нобелеўскага лаўрэата Чэслава Мілаша.


Паэты-ўдзельнікі:

Наталля Гарбанеўская (Польшча/Францыя/Расія)
Рышард Крыніцкі, Яцак Гутараў (Польшча)
Эўгеніюс Алішанка, Вітас Дэкшніс, Данатас Пятрошус (Літва)
... Чытаць далей

Праглядаў: 1958 | Дадаў: prague_walks | Дата: 05.09.2011 | Каментары (0)

Прэзентацыя новай кнігі Яна Максімюка "Словы ў голым полі” адбудзецца 6-га верасня а 19, у кнігарні ЛогвінаЎ, на праспекце Незалежнасці 37а, ст.м. Плошча Перамогі.

Кніга ўключае тэксты, напісаныя беластоцкім аўтарам і перакладчыкам, як 10-15 гадоў таму, так і зусім нядаўна, і выйшла ў сэрыі "Галерэя Б”.
У імпрэзе, акрамя аўтара, бяруць удзел:
Ігар Бабкоў
Адам Глобус
Уладзімір Арлоў

Вядоўца імпрэзы – рэдактар кнігі Сяргей Шупа.



крыніца
Праглядаў: 2294 | Дадаў: prague_walks | Дата: 05.09.2011 | Каментары (0)

Сёння, 5-га верасня, у межах "Месяца нямецкай літаратуры ў кнігарні "логвінаЎ” адбудзецца творчы вечар яскравага прадстаўніка беларускага мадэрнізму Алеся Разанава з прэзентацыяй яго нямецкамоўнай кнігі Der Mond denkt, die Sonne sinnt ("Месяц думае, Сонца разважае”). Вядучы імпрэзы - Ігар Бабкоў. Пачатак а 19-й гадзіне.

Месца: праспект "Незалежнасці" 37а; кнігарня "ЛогвінаЎ" (ст.м. Плошча Перамогі)



крыніца - жч кнігарні Логвінаў
Праглядаў: 2142 | Дадаў: prague_walks | Дата: 05.09.2011 | Каментары (0)

Апытанне

ці патрэбен на сайце форум?
Усяго адказаў: 844

Міні-чат

200

Карысныя спасылкі

Статыстыка



Зараз онлайн: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0


"Знічка": творы па-беларуску © 2008 - 2024 | Сайт создан в системе uCoz