Чарговы паэтычны фестываль "Вялікае княства паэзіі”, гэтым разам прысвечаны 100-годдзю Чэслава Мілаша, адбудзецца ў Мінску 8—9 верасня 2011.
Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Польскі Інстытут у Мінску Літаратурны музей імя Адама Міцкевіча ў Варшаве Беларускі ПЭН-цэнтр
маюць гонар запрасіць на міжнародны фестываль
"ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА ПАЭЗІІ”, прысвечаны 100-годдзю нобелеўскага лаўрэата Чэслава Мілаша.
Паэты-ўдзельнікі:
Наталля Гарбанеўская (Польшча/Францыя/Расія) Рышард Крыніцкі, Яцак Гутараў (Польшча) Эўгеніюс Алішанка, Вітас Дэкшніс, Данатас Пятрошус (Літва) Марыяна Кіяноўская, Алег Лышэга (Украіна) Уладзімір Арлоў, Ігар Бабкоў, Марыя Мартысевіч, Алесь Разанаў, Віталь Рыжкоў, Андрэй Хадановіч (Беларусь)
8 верасня, 18.30
– Адкрыццё выставы "Чэслаў Мілаш”.
– Прэзентацыя беларускага чатырохтомніка Чэслава Мілаша: "Выратаванне”, "Даліна Ісы”, "Родная Еўропа” і "Зямля Ульра”. Паэты-ўдзельнікі фестывалю, перакладчыкі мілашаўскай паэзіі і акторы Купалаўскага тэатра чытаюць творы Мілаша на сваіх мовах.
– Прэзентацыя аўдыёкнігі Чэслава Мілаша "Чалавек шматпавярховы”: Андрэй Хадановіч і гурт "Рацыянальная дыета”.
Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (вул. Інтэрнацыянальная, 30).
9 верасня
11.00. Круглы стол "Мілаш шматпавярховы” з удзелам паэтаў, перакладчыкаў, інтэлектуалаў з Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны.
Галерэя "Ў” (пр-т Незалежнасці, 37А).
19.00. Паэты-ўдзельнікі фестывалю чытаюць свае вершы. У межах імпрэзы:
– прэзентацыі кнігі Марыі Мартысевіч "Амбасада” і Віталя Рыжкова "Дзверы, замкнёныя на ключы”.
– Таццяна Беланогая спявае свае песні на словы Чэслава Мілаша.
Дом культуры ветэранаў (вул. Я. Купалы, 21).
Уваход на ўсе імпрэзы фестывалю вольны.
|