Так, у новым, 57-м, нумары "Дзеяслова" - пераклад старагрэцкай драмы пра маці-дзетазабойцу Медэю.
Чым розніцца пераклад Баршчэўскага ад, скажам, расейскага? Большай адпаведнасцю арыгіналу. Спадар Лявон не выдумляў сюжэт, каб прыстасаваць да п’есу да цяперашняга чытача, а перакладаў як яно ёсць, з усімі незразумеласцямі і шурпатасцямі. Можаце пераканацца самі, наколькі логіка грэкаў адрознівалася ад нашай, асабліва ў абгрунтаванні забойстваў.
Акрамя гэтага ў нумары: паэзія Алеся Разанава і Сяргея Прылуцкага.
Аляксандр Фядута публікуе прозу пад назвай "Мама. Горкі раман” са сваёй кнігі ўспамінаў "Мой маленькі Парыж”.
Напрыканцы часопіса караценькія агляды кніжных навінак.
крыніца