Субота, 12.10.2024, 19:58
Прывітанне Гость



Галоўная » Архіў навін
1 верасня ў кнігарні "логвінаЎ” (Незалежнасці 37А) Лявон Вольскі падпіша ўсім ахвочым сваю новую кнігу прозы "Міларусь”. Час аўтограф-сесіі: з 19-й да 21-й гадзіны.

- Гэта кніга прозы, - кажа карэспандэнту сайта budzma.org Лявон Вольскі. - У ёй адна аповесць "Пакуль сабачка жывы” і шэраг апвавяданняў, напісаных з большага напрыканцы 1990-х — пачатку 2000-х гадоў, — дадае ён. — Ёсць і некалькі ранейшых і зусім ранніх апавяданняў, такіх, што самому смешна зараз іх чытаць. Але мне не сорамна ні за што з прэзентаванага у гэтай кнізе”.

"Прачытаўшы кнігу, людзі змогуць акунуцца у дзікаватую атмасферу гэтых 1990-2000-х гадоў, — працягвае Лявон. — Там ёсць і брудныя вуліцы, і бітае шкло, шмат таго, чаго зараз ўжо і няма”.

Па словах Вольскага, назву зборніку дало адно з апавяданняў. "У ім апісана гісторыя пра тое, як розныя беларускія актывісты, якія хочуць нешта змяніць, вырашаюць змяніць назву краіны — бо напэўна з-за яе ўсе беды і недарэчнасці, што здараюцца з народам. І в ... Чытаць далей

Праглядаў: 3479 | Дадаў: prague_walks | Дата: 16.09.2011 | Каментары (0)

10 верасня (субота) у кнігарні "логвінаЎ” (Незалежнасці, 37А) пройдзе прэзентацыя першай кнігі маладога пісьменніка Сяргея Егарэйчанкі "Лебедзі паміраюць разам”.

Пачатак а 19-й гадзіне.

У праграме прэзентацыі — выступ гурта "Нельга забыць” і пачастунак. 


Кнігу "Лебедзі паміраюць разам” складаюць "Аповесць пра чалавека, які не хацеў быць Богам” — твор, адзначаны прэміяй "Дэбют” імя М. Багдановіча Беларускага ПЭН-цэнтра ў намінацыі "Проза”. Аповед напісаны на падставе рэальных падзеяў — сталінскіх рэпрэсій у канцы 1930-х гг. "Права дараваць” і "Лебедзі паміраюць разам” закранаюць не менш трагічныя падзеі, але ўжо сучаснасці. Аўтар падымае пытанні выбару, сумлення і гонару ў межах палітычнага жыцця ў "бананавых краінах”. крыніца
Праглядаў: 1509 | Дадаў: prague_walks | Дата: 06.09.2011 | Каментары (0)

Чарговы паэтычны фестываль "Вялікае княства паэзіі”, гэтым разам прысвечаны 100-годдзю Чэслава Мілаша, адбудзецца ў Мінску 8—9 верасня 2011.

Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь
Польскі Інстытут у Мінску
Літаратурны музей імя Адама Міцкевіча ў Варшаве
Беларускі ПЭН-цэнтр


маюць гонар запрасіць на міжнародны фестываль

"ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА ПАЭЗІІ”,

прысвечаны 100-годдзю нобелеўскага лаўрэата Чэслава Мілаша.


Паэты-ўдзельнікі:

Наталля Гарбанеўская (Польшча/Францыя/Расія)
Рышард Крыніцкі, Яцак Гутараў (Польшча)
Эўгеніюс Алішанка, Вітас Дэкшніс, Данатас Пятрошус (Літва)
... Чытаць далей

Праглядаў: 1999 | Дадаў: prague_walks | Дата: 05.09.2011 | Каментары (0)

Прэзентацыя новай кнігі Яна Максімюка "Словы ў голым полі” адбудзецца 6-га верасня а 19, у кнігарні ЛогвінаЎ, на праспекце Незалежнасці 37а, ст.м. Плошча Перамогі.

Кніга ўключае тэксты, напісаныя беластоцкім аўтарам і перакладчыкам, як 10-15 гадоў таму, так і зусім нядаўна, і выйшла ў сэрыі "Галерэя Б”.
У імпрэзе, акрамя аўтара, бяруць удзел:
Ігар Бабкоў
Адам Глобус
Уладзімір Арлоў

Вядоўца імпрэзы – рэдактар кнігі Сяргей Шупа.



крыніца
Праглядаў: 2339 | Дадаў: prague_walks | Дата: 05.09.2011 | Каментары (0)

Сёння, 5-га верасня, у межах "Месяца нямецкай літаратуры ў кнігарні "логвінаЎ” адбудзецца творчы вечар яскравага прадстаўніка беларускага мадэрнізму Алеся Разанава з прэзентацыяй яго нямецкамоўнай кнігі Der Mond denkt, die Sonne sinnt ("Месяц думае, Сонца разважае”). Вядучы імпрэзы - Ігар Бабкоў. Пачатак а 19-й гадзіне.

Месца: праспект "Незалежнасці" 37а; кнігарня "ЛогвінаЎ" (ст.м. Плошча Перамогі)



крыніца - жч кнігарні Логвінаў
Праглядаў: 2219 | Дадаў: prague_walks | Дата: 05.09.2011 | Каментары (0)


Вось і прыйшло лета. Нашаму сайту яшчэ ў сакавіку споўнілася цэлых тры гады. За гэты час у нас насьпела шмат ідэй па развіцці "Знічкі" і ў хуткім часе ўсе яны будуць увасоблены ў жыццё. А пакуль прадстаўляем Вам наш новы, летні дызайн і першы анімацыйны ролік пра гісторыю Беларусі ад сайта "Будзьма разам!", які выйшаў зусім нядаўна. А яшчэ, вядома ж, жадаем усім, хто паступае ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, ўдачы, а студэнтам - паспяховай сесіі!

З павагай, адміністрацыя.  
R.A.




Поўная рэжысёрская версія першага анімацыйнага фільма ... Чытаць далей
Праглядаў: 1585 | Дадаў: prague_walks | Дата: 05.06.2011 | Каментары (0)

Беларусь, Беларусь – гэты зык

Паліць душу маю, як агнём.

Я не ведаю, чым ён вялік,

Але думак не змог я аб ём.

... Чытаць далей

Праглядаў: 2455 | Дадаў: prague_walks | Дата: 03.10.2008 | Каментары (0)

« 1 2

Апытанне

ці патрэбен на сайце форум?
Усяго адказаў: 846

Міні-чат

200

Карысныя спасылкі

Статыстыка



Зараз онлайн: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0


"Знічка": творы па-беларуску © 2008 - 2024 | Сайт создан в системе uCoz