Серада, 09.10.2024, 15:54
Прывітанне Гость



Галоўная старонка

У кнігарня "логвінаЎ” (Незалежнасці, 37а) супольна з агульнанацыянальнай грамадскай кампаніяй "Будзьма беларусамі!” адбудзецца прэзентацыя кнігі музыкі і даследчыка старажытнай культуры Зміцера Сасноўскага ("Стары Ольса")

"Гісторыя беларускай музычнай культуры XIX – XX стст.”

У імпрэзе, акрамя аўтара, бяруць удзел:

Яўген Барышнікаў, дуда

Алесь Чумакоў, гуслі

Анатоль Тарас, заснавальнік серыі кніг "Неизвестная история”

Па заканчэнні выступу можна будзе атрымаць аўтограф ад аўтара. Пачатак а 19, уваход вольны.

Крыху пра аўтара. Зміцер Сасноўскі – музыка (гурт "Стары Ольса”), гісторык, папулярызатар сярэднявечнай і дударскай музыкі, аўтар кніг "Гісторыя беларускіх музычных уплываў”, "Музычная культура рыцарскага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага”, "Гісторыя беларускай музычнай культуры: ад старажытнасці да канца XVIII ст.”, асоба кампаніі "Будзьма беларусамі!”.

Кр ... Чытаць далей

Праглядаў: 4929 | Дадаў: prague_walks | Дата: 28.05.2012 | Каментары (0)

У траўні ў кнігарні "ЛогвінаЎ", што на праспеце Незалежнасці 37А, практычна сапраўдны фэст!

21 траўня

Што было б калі Чарнобыль выбухнуў у густанаселенай заходняй Еўропе. Адказ - у рамане нямецкай пісьменніцы Гудрун Паўзэванг "Хмара". Яго прэзентацыя з перакладнікам Уладзімірам Папковічам. Пачатак а 19.



22 траўня. Малады пісьменнік Сяргей Календа
прадставіць сваю новую кнігу "Трохлітровая проза".
Пачатак а 19.


23. НОЧ У КНІГАРНІ. У нязмушанай атмасферы: з коў ... Чытаць далей
Праглядаў: 3001 | Дадаў: prague_walks | Дата: 16.05.2012 | Каментары (0)

2-га траўня ў сераду ў кнігарні логвінаЎ (праспект "Незалежнасці" 37а) адбудзецца  прэзентацыя рамана Аляксея Талстова "Мінакі".

Аўтар патлумачыць што да чаго, нешта пачытае, адкажа на пытаньні. Колькі словаў скажуць  Зміцер Вішнёў і Кацярына Макарэвіч.

Вядучая імпрэзы Вольга Гапеева. Будзе музыка.


пачатак а 19. Уваход вольны.


крыніца
Праглядаў: 2649 | Дадаў: prague_walks | Дата: 26.04.2012 | Каментары (0)

Так, у новым, 57-м, нумары "Дзеяслова" - пераклад старагрэцкай драмы пра маці-дзетазабойцу Медэю.

Чым розніцца пераклад Баршчэўскага ад, скажам, расейскага? Большай адпаведнасцю арыгіналу. Спадар Лявон не выдумляў сюжэт, каб прыстасаваць да п’есу да цяперашняга чытача, а перакладаў як яно ёсць, з усімі незразумеласцямі і шурпатасцямі. Можаце пераканацца самі, наколькі логіка грэкаў адрознівалася ад нашай, асабліва ў абгрунтаванні забойстваў.


Акрамя гэтага ў нумары: паэзія Алеся Разанава і Сяргея Прылуцкага.

Аляксандр Фядута публікуе прозу пад назвай "Мама. Горкі раман” са сваёй кнігі ўспамінаў "Мой маленькі Парыж”.

Напрыканцы часопіса караценькія агляды кніжных навінак.

крыніца

Праглядаў: 3021 | Дадаў: prague_walks | Дата: 24.04.2012 | Каментары (0)

Часопіс "ПрайдзіСвет” вырашыў больш не зацягваць інтрыгу і завершыць сёлетні сезон літаратурных прэміяў, у якім ужо вядомыя пераможцы прэміі імя Ежы Гедройца, прэміі "Дэбют” імя Максіма Багдановіча, прэміяў "Гліняны Вялес” і "Залаты апостраф”. Зрэшты, імёны лаўрэатаў прэміі часопіса "ПрайдзіСвет” традыцыйна будуць названыя бліжэй да дня нараджэння часопіса ў канцы траўня, а пакуль прапануем шорт-ліст, нагадваючы, што кожны з намінантаў варты самай пільнай чытацкай увагі.


Проза

1. Альгерд Бахарэвіч: Шміт, Катрын. Ты не памрэш: раман / пер. Альгерда Бахарэвіча. — Мінск: "Макбел”, 2011.
2. Алеся Башарымава: Янсан, Тувэ. Капялюш чарадзея / пер. Алесі Башарымавай. ... Чытаць далей
Праглядаў: 2507 | Дадаў: prague_walks | Дата: 24.04.2012 | Каментары (0)

Прывітанне ўсім! Рады паведаміць, што ў нас новы дызайн і баявы настрой для разнастайных здзяйсненняў! Жадаем усім удачы і поспехаў!

З павагай, адміністрацыя сайта,

prague_walks


Праглядаў: 2507 | Дадаў: prague_walks | Дата: 24.04.2012 | Каментары (1)

Паэты пакалення “тутэйшых”: Тацяна Сапач. Вечар памяці. Вершы Тацяны Сапач, што трагічна загінула 27 снежня 2010 года, чытаюць – і вытлумачваюць -- паэты яе пакалення: Галіна Дубянецкая, Ігар Бабкоў, Славамір Адамовіч, Юрась Пацюпа ды інш. ЗЫ. Кася Камоцкая сьпявае. Час: 21 снежня. 19.00 Месца: Кнігарня ЛогвінаЎ. Прашпект Незалежнасці, 37а крыніца
Праглядаў: 2627 | Дадаў: prague_walks | Дата: 20.12.2011 | Каментары (0)


У праграме экскурсіі:

- адведзіны нулявога кніжнага кіламетра
- аповяд пра кніжныя навінкі 2011 года
- раскрыццё ўсіх таямніц беларускага гандлю кнігамі
- фатаграфаванне с экспанатамі кнігарні і Ігарам Логвінавым

Сустракаемся 25 кастычніка (аўторак) а 19-00 ля вечнага агню на Плошчы Перамогі, ці а 19-15 ля ганку кнігарні "логвінаЎ” (Незалежнасці 37А). Экскурсія – бясплатная.


крыніца
Праглядаў: 3039 | Дадаў: prague_walks | Дата: 20.10.2011 | Каментары (0)


Рэдакцыя літаратурна-мастацкага часопісу «Дзеяслоў» запрашае правесці разам вечар. Сустрэча прымеркаваная да выхаду 53-га нумару.
уДЗЕльнічаюць:

Ігар Бабкоў
Леанід Дранько-Майсюк
Віктар Жыбуль
Людміла Рублеўская

мадэратар: Анатоль Івашчанка

віктарына на веданне міфалогіі «Дзеяслова»!

Імпрэза ладзіцца ў межах грамадскай кампаніі «Будзьма!»

месца ДЗЕяньня:
кнігарня "логвінаЎ" (пр. Незалежнасці, 37А)


крыніца
Праглядаў: 2543 | Дадаў: prague_walks | Дата: 20.10.2011 | Каментары (0)

 У межах "Месяца нямецкай літаратуры ў кнігарні "логвінаЎ” 19 верасня адбудзецца прэзентацыя беларускай версіі кнігі Германа Гесэ "Стэпавы воўк” ў перакладзе Васіля Сёмухі. 

 

Запрошаныя госці – Лявон Баршчэўскі, Зміцер Колас і Андрэй Хадановіч


Адрас кнігарні: (Незалежнасці 37А)

Пачатак а 19-й гадзіне.

Уваход – вольны.





крыніца
Праглядаў: 2818 | Дадаў: prague_walks | Дата: 16.09.2011 | Каментары (0)

1 2 »

Апытанне

ці патрэбен на сайце форум?
Усяго адказаў: 846

Міні-чат

200

Карысныя спасылкі

Статыстыка



Зараз онлайн: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0


"Знічка": творы па-беларуску © 2008 - 2024 | Сайт создан в системе uCoz